Прэм'ер-міністры краін Еўразійскага эканамічнага саюза на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета 21 кастрычніка даручылі ўрадам краін ЕАЭС разгледзець магчымасць удзелу органаў па акрэдытацыі ў рэгіянальнай арганізацыі па акрэдытацыі (РАА) і аказаць садзейнічанне ўпаўнаважаным органам бакоў у вырашэнні арганізацыйных, фінансавых пытанняў па яе стварэнні і функцыянаванні.
«Стварэнне рэгіянальнай арганізацыі па акрэдытацыі будзе спрыяць збліжэнню працэдур акрэдытацыі ў Саюзе для павышэння даверу да вынікаў ацэнкі адпаведнасці прадукцыі і абароны агульнага рынку ЕАЭС, – адзначыў Міністр ЕЭК Віктар Назаранка. – Акрамя гэтага, бясспрэчна, яна можа стаць адным іх дзейсных інструментаў па папярэджанні ўстанаўлення тэхнічных бар'ераў у гандлі з трэцімі краінамі, а таксама дасць магчымасць стварыць умовы для нарошчвання экспарту саюзных тавараў на рынкі краін СНД і краін далёкага замежжа».
Важкім вынікам працы такой рэгіянальнай арганізацыі будзе прасоўванне агульных інтарэсаў і павышэнне аўтарытэту сістэм акрэдытацыі краін ЕАЭС на міжнароднай арэне. Яна таксама спрыяе стварэнню эфектыўнага механізму для забеспячэння свабоднага гандлю ў СНД і ЕАЭС.
Раней па даручэнні кіраўнікоў урадаў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза Камісіяй і Саветам кіраўнікоў органаў па акрэдытацыі на працягу 2021-2022 гадоў дэталёва прапрацаваны пытанні стварэння рэгіянальнай арганізацыі па акрэдытацыі Еўразійскага рэгіёна.
Грунтуючыся на агульнай выснове аб мэтазгоднасці для Саюза стварэння такой арганізацыі, у дакладзе Камісіі пазначаныя асновы і ўмовы для яе працы – гэта ўдзел нацыянальных органаў па акрэдытацыі дзяржаў-членаў СНД і ЕАЭС, яе міжнароднае прызнанне, наяўнасць пастаянна дзеючага працоўнага органа, лакалізаванага ў адной з краін ЕАЭС (СНД). Намечаны і пераважны фармат узаемадзеяння паміж Камісіяй і рэгіянальнай арганізацыяй па акрэдытацыі пасля яе стварэння – праз падпісанне адпаведнага пагаднення аб партнёрстве.