Навіны

05.04.2023

Лічбавыя праекты краін ЕАЭС будуць прадстаўлены на V Еўразійскім лічбавым форуме «EADF-2023»

Лічбавыя праекты, якія рэалізуюцца ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза, будуць прадстаўлены на V Еўразійскім лічбавым форуме «EADF-2023», які пройдзе 18-21 красавіка ў Мінску на палях 29-га Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ЦІБО-2023» пры падтрымцы Еўразійскай эканамічнай камісіі.

«Еўразійскі лічбавы форум EAD F заслужана стаў цэнтральным міжнародным мерапрыемствам на палях «ЦІБО». Удзельнікі форуму маюць магчымасць прадставіць карпаратыўныя і нацыянальныя стэнды з прэзентацыяй праектаў у сферы лічбавізацыі, якія рэалізуюцца з іх удзелам, уласныя інавацыйныя распрацоўкі і ІТ-рашэнні для лічбавай трансфармацыі», – адзначыў міністр па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Варос Сіманян.

Форум «EADF-2023» закліканы садзейнічаць паэтапнаму фарміраванню адзінай Еўразійскай лічбавай рынкавай прасторы, гарманізацыі нацыянальных стратэгій лічбавай трансфармацыі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

На Форуме «EADF-2023» плануецца абмеркаваць міжнародны вопыт інтэграцыі і гарманізацыі лічбавых рынкаў, галіновыя аспекты лічбавай трансфармацыі ўнутраных рынкаў ЕАЭС, пытанні лічбавага суверэнітэту ва ўмовах трансгранічнага абароту даных і іншыя тэмы.

У працы пленарнай сесіі «Лічбавая Еўразія, пункты росту электроннага ўзаемадзеяння і інтэграцыі» прымуць удзел Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, Старшыня Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч, намеснік Генеральнага сакратара ШАС Рыгор Логвінаў, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, бізнесу, навуковых супольнасцяў, лідэры меркаванняў.

Рэгістрацыя на форум

Папярэдняя праграма