Кіраўнікам урадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза быў прадстаўлены маніторынг правядзення ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння (АРУ) праектаў рашэнняў Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2021 годзе.
«У мінулым годзе агульная колькасць прапаноў прадпрымальнікаў у рамках публічнага абмеркавання праектаў рашэнняў Камісіі павялічылася на 29%, – адзначыў міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Бакытжан Сагінтаеў. – Гэта пацвярджае рост узроўню запатрабаванасці працэдуры АРУ прадпрымальніцкай і экспертнай супольнасцю краін Саюза».
Пры гэтым доля ўліку прапаноў бізнес-супольнасці склала амаль 70%, гэта значыць, што Камісія пры ўвядзенні наднацыянальнага рэгулявання ў рамках Саюза ўважліва прыслухоўваецца да меркавання дзелавых колаў. Колькасць станоўчых заключэнняў складае 87%. Гэта пацвярджае, што пераважная большасць рашэнняў, якія прымаюцца Камісіяй, накіравана на паляпшэнне ўмоў вядзення бізнесу ў Саюзе.
Для далейшага ўдасканалення гэтага інструмента ў 2021 годзе ў рамках рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года падрыхтаваны, узгоднены і падпісаны кіраўнікамі дзяржаў папраўкі ў Дагавор аб Саюзе, якія прадугледжваюць укараненне механізму ацэнкі фактычнага ўздзеяння прынятых рашэнняў Камісіі і распаўсюджванне працэдуры АРУ на праекты міжнародных дагавораў у рамках ЕАЭС.
Даведка
АРУ – гэта працэдура ацэнкі ўплыву праектаў рашэнняў ЕЭК на ўмовы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, пры яе правядзенні ўлічваецца пазіцыя бізнесу краін Саюза.
Працэдура АРУ складаецца з двух этапаў: бягучай ацэнкі – публічнага абмеркавання праекта рашэння ЕЭК на сайце Саюза працягласцю не менш за 30 каляндарных дзён і выніковай ацэнкі – падрыхтоўкі заключэння аб АРУ спецыяльна створанай рабочай групай ЕЭК.