Навіны

11.09.2024

У ЕЭК прэзентавалі праект Арменіі па развіцці нацыянальнага механізму «адзінага акна»

На пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Камітэт дзяржаўных даходаў Рэспублікі Арменія ў рамках рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года правёў дэманстрацыю праекта нацыянальнага механізму «адзінага акна».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ЕЭК, мытных службаў, органаў дзяржаўнай улады і бізнесу краін Еўразійскага эканамічнага саюза, залучаныя ў праект развіцця нацыянальных механізмаў «адзінага акна».

Армянскае ведамства прадэманстравала працу лічбавай платформы «Нацыянальнага адзінага акна для знешняга гандлю Рэспублікі Арменія». У прыватнасці, прадстаўлена інтэграцыя падсістэмы суб'ектаў гаспадарання, а таксама мытных органаў з іншымі дзяржаўнымі органамі па выдачы дазвольных дакументаў для ажыццяўлення знешнеэканамічнай дзейнасці.

Адзначана важнасць правядзення Камісіяй сумесна з дзяржавамі-членамі ЕАЭС гэтай працы для азнаямлення з падыходамі пабудовы нацыянальных механізмаў «адзінага акна» ў краінах Саюза.

Распараджэннем Савета ЕЭК ад 5 красавіка 2021 года № 4 «Аб плане мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года» вызначаны меры, механізмы і мерапрыемствы па рэалізацыі Стратэгіі-2025.

У частцы пункта 9.4. плана мерапрыемстваў вызначана арганізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на дэманстрацыю пілотных праектаў па ўкараненні нацыянальных механізмаў «адзінага акна» з мэтай забеспячэння ў далейшым іх сумяшчальнасці і магчымасці абмену данымі.