Алена Іванаўна Кухарэвіч у 1994 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Статыстыка», у 2003 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1988 года па 2008 год працавала на розных пасадах у Гродзенскім абласным упраўленні статыстыкі, апошнія пяць гадоў – на пасадах намесніка начальніка і першага намесніка начальніка ўпраўлення.
З 2008 года па 2025 год – намеснік міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні, Першы намеснік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджана дзяржаўнай узнагародай – медалём «За працоўныя заслугі».
З 4 сакавіка 2025 года прызначана намеснікам дырэктара Дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.