Працаваў на розных пасадах у органах дзяржаўнага кіравання Кыргызскай Рэспублікі.
З 1999 па 2001 гады – у Канстытуцыйным судзе Кыргызскай Рэспублікі.
З 2001 па 2002 гады – у Асацыяцыі водакарыстальнікаў «Ак-Тилек».
З 2002 па 2004 гады – у Дзяржаўным фондзе развіцця эканомікі Міністэрства фінансаў Кыргызскай Рэспублікі.
З 2004 па 2010 гады – адказным сакратаром Камісіі па пытаннях грамадзянства пры Прэзідэнце Кыргызскай Рэспублікі Апарата Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі.
З 2010 па 2012 гады – адказным сакратаром па пытаннях грамадзянства Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі.
З 2013 па 2014 гады – намеснікам дырэктара спецыялізаванага цэнтра ДзП «Інфакам» пры Дзяржаўнай рэгістрацыйнай службе пры Ўрадзе Кыргызскай Рэспублікі.
З 2015 па 2017 гады – кансультантам дэпутата Жогорку Кенеш Кыргызскай Рэспублікі.
З 2017 па 2021 гады – экспертам сектара антыкарупцыйнай палітыкі аддзела абароны, правапарадку і надзвычайных сітуацый, загадчыкам сектара кадравай работы і дзяржаўнай службы, загадчыкам аддзела кіравання чалавечымі рэсурсамі Апарата Ўрада Кыргызскай Рэспублікі.
З'яўляецца выдатнікам дзяржаўнай службы Кыргызскай Рэспублікі, мае класны чын дзяржаўнага саветніка дзяржаўнай грамадзянскай службы 3-га класа. Узнагароджаны ганаровай граматай Апарата Ўрада Кыргызскай Рэспублікі, а таксама ведамаснымі ўзнагародамі Ўрада Кыргызскай Рэспублікі.
У красавіку 2021 года прызначаны намеснікам дырэктара Прававога дэпартамента Еўразійскай эканамічнай камісіі.