Калегія Еўразійскай эканамічнай камісія прыняла рашэнне ўвесці забарону на вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза шэрагу відаў млекакормячых атрада кітападобных. Адпаведныя змяненні ўнесены ў Рашэнне Калегіі ЕЭК ад 21 красавіка 2015 г. № 30 «Аб мерах нетарыфнага рэгулявання».
«Камісія аператыўна рэагуе на наяўныя выклікі і прадпрымае крокі, накіраваныя, у тым ліку, на ахову навакольнага асяроддзя і захаванне папуляцыі рэдкіх відаў жывёл у краінах ЕАЭС. У гэтым выпадку гаворка ідзе аб кітах, дэльфінах і марскіх свіннях», – адзначыў дырэктар Дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання ЕЭК Ваагн Казаран.
Ён растлумачыў, што ў цяперашні момант вываз кітападобных ажыццяўляецца на падставе дазволу (сертыфіката), які выдаецца ўпаўнаважаным органам дзяржавы-члена Саюза. Аднак дзеючы парадак не дазваляе ў поўнай меры забяспечыць кантроль за захаванасцю названых аб'ектаў жывёльнага свету.
Рашэнне ўступіць у сілу па заканчэнні 30 каляндарных дзён ад даты яго афіцыйнага апублікавання.