Давыдаў Руслан Валянцінавіч
Нарадзіўся 21 верасня 1960 года ў горадзе Свярдлоўску, Расійская Федэрацыя.
У 1984 годзе скончыў Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтаматыка і электроніка», затым працаваў у навукова-даследчых установах сістэмы Міністэрства сярэдняга машынабудавання СССР.
У 1993 годзе скончыў Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне».
З 1995 года – на дыпламатычнай працы: віцэ-консул Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў г. Сан-Францыска (ЗША), намеснік кіраўніка прадстаўніцтва Расійскага цэнтра міжнароднага навуковага і культурнага супрацоўніцтва ў г. Буэнас-Айрэсе (Аргенціна).
З 2008 года – служба ў мытных органах Расіі: саветнік, галоўны саветнік кіраўніка Федэральнай мытнай службы, першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення арганізацыі мытнага афармлення і мытнага кантролю.
У сакавіку 2012 года прызначаны на пасаду намесніка кіраўніка Федэральнай мытнай службы. Прадстаўляў інтарэсы Расійскай Федэрацыі ў Сусветнай мытнай арганізацыі (СМытА).
З 2014 года па 2016 год – кіраўнік Камітэта па аўдыце Савета СМытА, з 2016 года па 2017 год – старшыня Савета СМытА, з 2017 года па 2019 год – віцэ-старшыня Савета СМытА.
У лютым 2017 года прызначаны на пасаду першага намесніка кіраўніка Федэральнай мытнай службы.
З лютага 2023 года па май 2024 года – часова выконваючы абавязкі кіраўніка Федэральнай мытнай службы.
Рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з 12 верасня 2024 года прызначаны на пасаду міністра па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі.