Сагінтаеў Бакытжан Абдзіравіч

Сагінтаеў Бакытжан Абдзіравіч
Біяграфія

Нарадзіўся 13 кастрычніка 1963 года ў сяле Ушарал Таласкага раёна Джамбульскай вобласці Казахстана.

Скончыў Казахскі дзяржаўны ўніверсітэт імя С.М. Кірава, кандыдат эканамічных навук (1990 год, тэма: «Узровень і ўмовы жыцця гарадскога і сельскага насельніцтва: сацыяльна-эканамічны аспект»).

Працоўная дзейнасць:

З 1985 года па 1988 год – выкладчык кафедры палітэканоміі Алма-Ацінскага інстытута народнай гаспадаркі.

З 1988 года па 1992 год – асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры сацыялогіі Казахскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя С.М. Кірава.

З 1992 года па 1993 год – прэзідэнт турысцка-камерцыйнай фірмы «Маруе».

З 1993 года па 1997 год – генеральны дырэктар АТ «Казмет».

З 1997 года па 1998 год – галоўны спецыяліст, намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ «Лукойлнафтагазбуд-К».

З 1998 года па 2002 год – намеснік акіма Жамбылскай вобласці, намеснік старшыні Агенцтва Рэспублікі Казахстан па падтрымцы малога бізнесу, старшыня праўлення ЗАТ «Фонд развіцця малога прадпрымальніцтва», намеснік старшыні Агенцтва Рэспублікі Казахстан па рэгуляванні натуральных манаполій, абароне канкурэнцыі і падтрымцы малога бізнесу.

З 2002 года па 2004 год – першы намеснік старшыні Агенцтва Рэспублікі Казахстан па рэгуляванні натуральных манаполій і абароне канкурэнцыі.

З 2004 года па 2007 год – старшыня Агенцтва Рэспублікі Казахстан па рэгуляванні натуральных манаполій.

З 2007 года па 2008 год – кіраўнік Канцылярыі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Казахстан.

З 2008 года па 2012 год – Акім Паўладарскай вобласці.

У 2012 годзе – міністр эканамічнага развіцця і гандлю Рэспублікі Казахстан.

У верасні 2012 года – студзені 2013 года – першы намеснік старшыні Народна-дэмакратычнай партыі «Нур Атан».

З 2013 года – першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Казахстан – міністр рэгіянальнага развіцця Рэспублікі Казахстан.

З 2014 года па 2016 год – першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Казахстан.

З 2016 года па 2019 год – Прэм'ер-міністр Рэспублікі Казахстан.

З 1 сакавіка па 24 сакавіка 2019 года – дзяржаўны сакратар Рэспублікі Казахстан.

З сакавіка па чэрвень 2019 года – кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан.

З 2019 года па 2022 год – акім горада Алматы.

З 1 чэрвеня 2022 года па 31 студзеня 2024 года – міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з 1 лютага 2024 года прызначаны Старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Узнагароджаны ордэнамі: Ордэн «Құрмет» (2008 г.), Ордэн «Парасат» (2013 г.), Ордэн «Барыс» lll ступені (2021 г.).