Навіны

19.08.2022

25-26 жніўня на Ісык-кулі адбудзецца Маладзёжны форум СНД і ЕАЭС

25-26 жніўня 2022 года ў культурным цэнтры «Рух Орда», горад Чалпон-Ата Ісык-Кульскай вобласці Кыргызскай Рэспублікі адбудзецца Маладзёжны форум СНД і ЕАЭС «Келечек» («Будучыня»), прымеркаваны да пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета.

У форуме прымуць удзел больш за 200 дэлегатаў – маладыя прадпрымальнікі, дзяржаўныя служачыя, прадстаўнікі крэатыўнай моладзі, маладыя дыпламаты, студэнты з краін Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Мэта форуму – далейшае развіццё супрацоўніцтва дзяржаў-членаў і папулярызацыя ідэі еўразійскай інтэграцыі. Форум накіраваны на пашырэнне ўзаемадзеяння моладзі, стварэнне новых магчымасцяў для рэалізацыі ініцыятыў, грамадскай і прафесійнай самарэалізацыі прадстаўнікоў маладога пакалення.

Чакаецца, што ключавым мерапрыемствам форуму стане сустрэча прафесійнай моладзі з намеснікамі кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС, Старшынёй Калегіі ЕЭК Міхаілам Мясніковічам і Старшынёй Выканаўчага камітэта – выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым.

Сярод спікераў Маладзёжнага форуму – міністр культуры, інфармацыі, спорту і маладзёжнай палітыкі Кыргызскай Рэспублікі Азамат Жаманкулаў, міністр па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Сяргей Глазьеў, старшыня праўлення Расійска-Кыргызскага фонду развіцця Арцём Новікаў, намеснік міністра адукацыі, навукі, культуры і спорту Рэспублікі Арменія Артур Марцірасян, намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кадлубай, намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі Наталля Бачарова, намеснік міністра эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Вольвач, віцэ-прэзідэнт Агульнарасійскай грамадскай арганізацыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Апора Расіі» Эдуард Амараў, намеснік Старшыні Праўлення НВП РК «Атамекен» Цімур Жаркенаў, Генеральны сакратар Асамблеі народаў Еўразіі Андрэй Бельянінаў, рэктара ўніверсітэтаў і кіраўнікі грамадскіх, дзелавых і маладзёжных арганізацый краін ЕАЭС.

 

У праграме прадугледжаны трэнінгі і майстар-класы для маладых прадпрымальнікаў і правядзенне наступных сесій: 

- «Маладыя лідары СНД і ЕАЭС. Перспектывы фарміравання маладзёжнага кадравага рэзерву»; 

- «СНД, ЕАЭС і Іран – парадыгмы развіцця супрацоўніцтва ў Еўразіі»; 

- «Міжнароднае маладзёжнае супрацоўніцтва ў СНД: перспектывы для моладзі»; 

- «Магчымасці эканамічнай інтэграцыі для маладзёжнага прадпрымальніцтва СНД і ЕАЭС»; 

- «Роля венчурных інвестараў, бізнес-акселератараў і бізнес-анёлаў у развіцці маладзёжнага прадпрымальніцтва ў СНД і ЕАЭС»; 

- «Моладзь і інавацыі: навыкі, прафесіі, інфраструктура для тэхналагічнага рыўка СНД і ЕАЭС»; 

- «Крэатыўныя індустрыі СНД і ЕАЭС – драйверы развіцця эканомікі, кропкі росту моладзі»; 

- «Ідэі, якія аб'ядноўваюць еўразійскую моладзь»; 

- «Сацыяльна-гуманітарнае вымярэнне інтэграцыі: перспектывы агульнай навукова-адукацыйнай прасторы СНД».

 

 Інфармацыйнымі партнёрамі Маладзёжнага форуму выступаюць: 

- Кыргызскае Нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва (КНІА) «Кабар» 

- Інфармацыйнае агенцтва і радыё SPUTNIK Кыргызстан 

- Грамадская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя (КТРК) 

- Бірынчы радыё 

- 24.kg 

- МТРК «МІР» 

- ІА Армен-прэс 

- ІА БелТА 

- тэлеканал «Хабар 24» 

- МІА «Казінформ» 

 

Архітэктура Маладзёжнага форуму