Навіны

19.04.2024

Андрэй Сляпнёў абмеркаваў з кіраўніцтвам Кітайскіх чыгунак праграму па лічбавізацыі грузавых перавозак і пашырэнне праекта «Еўразійскі аграэкспрэс»

У рамках чацвёртага пасяджэння Сумеснай камісіі па рэалізацыі Пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Кітайскай Народнай Рэспублікай адбылася сустрэча міністра па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэя Сляпнёва з генеральным дырэктарам дзяржаўнай кампаніі «Кітайскія чыгункі» Го Чжусе.

Абмеркавана рэалізацыя дарожнай карты па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ЕАЭС – КНР у частцы лічбавізацыі грузавых чыгуначных перавозак. Адзначана, што мерапрыемствы адпаведнага раздзела рэалізуюцца згодна з прадугледжанымі тэрмінамі. У прыватнасці, бакі ў цэлым дасягнулі высокага ўзроўню якасці і паўнаты даных пры электронным абмене інфармацыяй паміж чыгуначнымі перавозчыкамі.

«У цяперашні час у высокай ступені гатоўнасці знаходзяцца пагадненні паміж чыгуначнымі кампаніямі, якія дазволяць выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва. Таксама разглядаем новыя перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння», – адзначыў Андрэй Сляпнёў.

Акрамя гэтага, бакі дэталёва абмеркавалі пытанні доступу высакаякаснай сельскагаспадарчай прадукцыі дзяржаў - членаў ЕАЭС на рынак КНР, а таксама магчымасці па пашырэнні лагістычных маршрутаў у рамках праекта «Еўразійскі аграэкспрэс».

 Ініцыятыва аб рэалізацыі сумеснага праекта дзяржаў - членаў ЕАЭС па ажыццяўленні паскораных чыгуначных і мультымадальных перавозак «Еўразійскі аграэкспрэс» у мэтах развіцця рэгулярных узаемных паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання, а таксама экспартных паставак у азіяцкім і еўрапейскім напрамках была падтрымана Распараджэннем Еўразійскага міжурадавага савета ад 25 лютага 2022 года № 3.

Агульныя аб'ёмы перавозак «Еўразійскім аграэкспрэсам» у 2023 годзе перавысілі 450 тыс. тон. Ключавую наменклатуру грузавой базы пры гэтым склала алейна-тлушчавая, плодаагароднінная і кансервавая, зернебабовая прадукцыя, а таксама мяса курыцы і ялавічына.

Асноўным напрамкам перавозак па праекце на цяперашні момант з'яўляецца Кітай.