Навіны

07.10.2022

Бахыт Султанаў прызначаны членам Калегіі па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК

Рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ад 6 кастрычніка бягучага года новым членам Калегіі (Міністрам) Еўразійскай эканамічнай камісіі ад Рэспублікі Казахстан прызначаны Бахыт Султанаў. У яго кампетэнцыю ўвойдуць пытанні антыманапольнага рэгулявання і канкурэнцыі на трансгранічных рынках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Бахыт Султанаў з 2003 года па 2006 год працаваў віцэ-міністрам эканомікі і бюджэтнага планавання Рэспублікі Казахстан. У 2006-2007 гадах – старшыня Агенцтва па статыстыцы, віцэ-міністр фінансаў, міністр эканомікі і бюджэтнага планавання Рэспублікі Казахстан.

У перыяд з 2010 года па 2013 год займаў пасады памочніка Прэзідэнта, намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан.

З 2013 па 2018 гады — намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Казахстан і міністр фінансаў Рэспублікі Казахстан.

У перыяд з 2018 па 2022 гады займаў пасады Акіма горада Астана, міністра гандлю і інтэграцыі Рэспублікі Казахстан, намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Казахстан – міністра гандлю і інтэграцыі.

Узнагароджаны лістамі падзякі, кавалер ордэнаў «Курмет» (2006 г.), «Парасат» (2012 г.), «Барыс» III ступені (2021 г.).