Навіны

26.03.2024

ЕЭК абмеркавала з беларускім бізнесам дзяржзакупкі і канкурэнцыю на трансгранічных рынках ЕАЭС

Праблемныя пытанні канкурэнцыі і дзяржаўных закупак абмеркавалі ўдзельнікі Грамадскай прыёмнай, якая адбылася на пляцоўцы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта пры падтрымцы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. Сустрэча прайшла пад кіраўніцтвам міністра па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максіма Ермаловіча.

«Больш за 80 працэнтаў прадпрымальнікаў і спажыўцоў лічаць, што на еўразійскіх рынках высокі ўзровень канкурэнцыі. Канкурэнтная эканоміка нясе з сабой перавагі і замяняе жорсткае дзяржаўнае рэгуляванне», – адзначыў Максім Ермаловіч.

Прадстаўнікі беларускага бізнесу таксама закранулі тэмы тэхнічнага рэгулявання, абароны ўнутраных рынкаў, маркіроўкі тавараў і іншыя.

У рамках грамадскай прыёмнай адбыліся індывідуальныя кансультацыі, на якіх эксперты ЕЭК адказалі на пытанні бізнесу тэт-а-тэт і далі тлумачэнні па іх вырашэнні.

Па словах Максіма Ермаловіча, адбыўся адкрыты дыялог з прадстаўнікамі бізнесу: «Мы ў Камісіі разглядаем Грамадскую прыёмную як нейкую крыніцу інфармацыі аб парушэннях канкурэнцыі. Бізнес хвалююць пытанні не толькі ў сферы канкурэнцыі і дзяржзакупак, але таксама і іншыя напрамкі дзейнасці ЕЭК. Мы з нашымі калегамі адкажам на ўсе пытанні».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі бізнесу, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, профільных блокаў ЕЭК, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Уся інфармацыя аб выніках мерапрыемства будзе размешчана на старонцы блока па канкурэнцыі ў раздзеле «Грамадская прыёмная».