Навіны

17.11.2023

ЕЭК працягвае прапрацоўку дарожнай карты па транспарце на 2024-2026 гады

Перспектывы ўзаемадзеяння ў сферы транспарту, праблематыку падрыхтоўкі дакументаў, якія вызначаюць рэгуляванне ў сферы аўтамабільнага, чыгуначнага, воднага і паветранага транспарту, абмеркаваў міністр па энергетыцы і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі Арзыбек Кожашаў з міністрам транспарту і камунікацый Беларусі Аляксеем Ляхновічам. Сустрэча адбылася ў рамках візіту міністра ЕЭК у Мінск з 15 лістапада па 17 лістапада. 

Бакі падрабязна разгледзелі падрыхтоўку дарожнай карты па рэалізацыі Асноўных напрамкаў транспартнай палітыкі краін ЕАЭС на 2024-2026 гады. Арзыбек Кожашаў пазначыў мерапрыемствы дарожнай карты, па якіх выяўлены прынцыповыя рознагалоссі на экспертным узроўні, і прапанаваў алгарытм работы. 

«На гэтым этапе вельмі важна вывесці дыскусіі за рамкі праекта дакумента, працягнуць па спрэчных рэдакцыях работу на кансультатыўных, дарадчых пляцоўках Камісіі, дасягнуць кампрамісных рашэнняў і дапоўніць дарожную карту. Дакумент павінен быць прыняты кіраўнікамі ўрадаў у I паўгоддзі 2024 года», – адзначыў міністр ЕЭК.

Еўразійскі і беларускі міністры дамовіліся, што абмяркуюць пытанні рэалізацыі транспартнай палітыкі, праблемы галіновай інтэграцыі і яе перспектывы на чарговым пасяджэнні Савета кіраўнікоў упаўнаважаных органаў у галіне транспарту дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Даведка

План мерапрыемстваў (дарожная карта) па рэалізацыі Асноўных напрамкаў і этапаў рэалізацыі скаардынаванай (узгодненай) транспартнай палітыкі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза фарміруецца на кожныя тры гады ў рамках выканання Рашэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ад 26 снежня 2016 года № 19 «Аб Асноўных напрамках і этапах рэалізацыі скаардынаванай (узгодненай) транспартнай палітыкі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза». У цяперашні час вядзецца работа над дарожнай картай на 2024-2026 гады.