10 лістапада ў г. Гродна
(Беларусь) пад старшынствам члена Калегіі (міністра) па канкурэнцыі і
антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Нурлана
Алдабергенава адбудзецца міжнародная канферэнцыя «Перавагі і асаблівасці работы
суб'ектаў бізнесу ва ўмовах ЕАЭС у 2016 годзе».
У
ходзе канферэнцыі плануецца разгледзець пытанні забеспячэння роўных умоў
канкурэнцыі і свабоднага перамяшчэння тавараў на трансгранічных таварных рынках
краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў розных галінах эканомікі і зняцця
бар'ераў ва ўзаемным гандлі. Удзельнікі мерапрыемства прааналізуюць стан
канкурэнцыі на трансгранічных таварных рынках (міжнародных чыгуначных
перавозак, электраэнергіі, паслуг міжнароднай сувязі (роўмінгу), прадуктаў
харчавання, нафтапрадуктаў, фасфатнай сыравіны, грузавых аўтамабіляў і запасных
частак), захаванне забаронаў на нядобрасумленную канкурэнцыю, антыканкурэнтныя
пагадненні, злоўжыванне дамінуючым становішчам . Будуць абмеркаваны пытанні
паралельнага імпарту, гарманізацыі і ўдасканалення антыманапольнага
заканадаўства, дзяржаўных закупак.
У
рамках канферэнцыі будзе таксама прадстаўлена інфармацыя па пытаннях
распрацоўкі і ўкаранення Кодэксаў добрасумленных гандлёвых практык на рынках
рэалізацыі і абслугоўвання аўтамабіляў і запасных частак да іх, фармацэўтычным
рынку, Кодэкса добрасумленных практык узаемаадносін гандлёвых сетак і
пастаўшчыкоў і інш.
Для
ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны кіраўнікі дзяржаўных органаў і антыманапольных
ведамстваў краін ЕАЭС, СНД і далёкага замежжа, дэпутаты парламентаў, суддзі
Еўразійскага эканамічнага саюза, прадстаўнікі дыпламатычных місій, навуковых
колаў, бізнес-суполкі.
Месца
правядзення канферэнцыі: Беларусь, г. Гродна, вул. Ажэшкі, д. 3, зала
пасяджэнняў Гродзенскага