30 верасня аб 11.00 пад
старшынствам члена Калегіі (міністра) па канкурэнцыі і антыманапольным
рэгуляванні Нурлана Алдабергенава адбудзецца міжнародная канферэнцыя на тэму
«Антыманапольнае рэгуляванне ў Еўразійскім эканамічным саюзе».
Плануецца абмеркаваць
шэраг актуальных пытанняў забеспячэння роўных умоў канкурэнцыі на
трансгранічных таварных рынках ЕАЭС, у тым ліку спыненне нядобрасумленнай
канкурэнцыі, антыканкурэнтныя пагадненні (картэлі), злоўжыванне дамінуючым
становішчам у сферы горнаруднай прамысловасці, а таксама на трансгранічных
рынках транспарту і сувязі.
Акрамя таго, будуць
разгледжаны пытанні гарманізацыі заканадаўстваў і ліквідацыі бар'ераў у сферы
сотавай сувязі дзяржаў Саюза, антыканкурэнтныя практыкі пры заключэнні
дыстрыб’ютарскіх і дылерскіх пагадненняў.
У рамках канферэнцыі
будуць таксама прадстаўлены распрацоўкі і ўкараненні Кодэксаў добрасумленных
гандлёвых практык на рынках рэалізацыі і абслугоўвання аўтамабіляў і запасных
частак да іх, фармацэўтычным рынку, Кодэкса добрасумленных практык узаемаадносін
гандлёвых сетак і пастаўшчыкоў і інш.
На канферэнцыю
запрошаны кіраўнікі дзяржаўных органаў і антыманапольных ведамстваў, дэпутаты
парламентаў, суддзі Еўразійскага эканамічнага саюза, прадстаўнікі дыпламатычных
місій, навуковых колаў, бізнес-суполкі, СМІ дзяржаў ЕАЭС.
А 13.00 плануецца
брыфінг члена Калегіі (міністра) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні
ЕЭК Нурлана Алдабергенава.
Акрэдытацыя прэсы:
e-mail: laura@eecommission.org, +7 926 6802010,
+7 495 6692400, дад. 5412 – Лаура Жусупбекава; abdimaulen@eecommission.org, +7
9647694944, +7 495 6692400, дад. 5479) – Арман Абдзімаўлен.
Месца правядзення: Бішкек, вул. Аалы-Такамбаева, 21/2,
гатэль Jannat regency, Columns hall.