14 лістапада Еўразійская эканамічная
камісія сумесна з Канферэнцыяй ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД) і
Міждзяржаўным банкам арганізоўвае міжнародны рэгіянальны семінар «Выклікі і
магчымасці эканамічнага развіцця ЕАЭС: рэгіянальны і глабальны кантэкст».
Семінар прысвечаны найбольш актуальным
пытанням развіцця сусветнай эканомікі, а таксама аспектам інтэграцыйнага
збліжэння краін на еўразійскай прасторы ў кантэксце правядзення ўзгодненай
макраэканамічнай палітыкі рэгіянальных інтэграцыйных блокаў на прыкладзе
Еўразійскага эканамічнага саюза.
Сёння тэмпы эканамічнага росту ў свеце
застаюцца досыць сціплымі; эканоміка як развітых, так і краін, якія
развіваюцца, сутыкаецца з сур'ёзнымі выклікамі сістэмнага характару. Запаволенне
эканамічнага развіцця ў Кітаі і Еўрапейскім саюзе, нізкі ўзровень коштаў на
сыравінныя і энергетычныя рэсурсы, адсутнасць скаардынаваных стымулюючых
макраэканамічных мер у глабальным маштабе прыводзяць да таго, што многія
краіны, якія развіваюцца, і дзяржавы з пераходнай эканомікай спрабуюць
збалансаваць аспекты нацыянальнай фінансавай устойлівасці і стымулюючых мер
адначасова.
Сістэмныя рызыкі глабальнага характару маюць
тэндэнцыю да павелічэння. ЮНКТАД перасцерагае, што краіны, якія развіваюцца,
становяцца ўсё больш уразлівымі да ўздзеяння нестабільных сусветных фінансавых
рынкаў, у тым ліку масіраваных спекулятыўных патокаў капіталу. У той жа час
дэрэгуляванне фінансавай сферы
ў краінах, у якіх рынак толькі фарміруецца, прыводзіць да працэсу зніжэння
карпарацыямі паказчыкаў эфектыўнасці капіталаўкладанняў
з адпаведнымі негатыўнымі наступствамі для доўгатэрміновай дынамікі
эканамічнага росту.
З улікам сказанага ў рамках будучага семінара
ў Камісіі мяркуецца абмеркаванне глабальных і рэгіянальных тэндэнцый развіцця,
іх уплыву на Еўразійскі эканамічны саюз, а таксама аналіз магчымасцяў і
выклікаў, якія стаяць перад краінамі ЕАЭС.
На семінары вядучыя міжнародныя эканамічныя
арганізацыі сістэмы ААН (ЮНКТАД, ЭСКАЦА, МВФ, Сусветны Банк) прадставяць свае
штогадовыя даклады, прысвечаныя самым праблематычным аспектам развіцця
сусветнай і рэгіянальнай эканомікі. Міждзяржаўны банк дасць агляд перспектыў
укаранення нацыянальных валют ва ўзаемных разліках у рамках ЕАЭС.
Па выніках запланаваных выступленняў
мяркуецца шырокая экспертная дыскусія, накіраваная на выпрацоўку прапаноў і
рэкамендацый дзяржавам Саюза па нівеляванні негатыўнага ўздзеяння знешніх
шокаў, у тым ліку з дапамогай інструментаў правядзення скаардынаванай
макраэканамічнай палітыкі рэгіянальных інтэграцыйных блокаў і аб'яднанняў.
Прэзентацыя дакладаў міжнародных эканамічных
інстытутаў будзе ажыццяўляцца на англійскай мове з магчымасцю сінхроннага
перакладу на рускую мову.
Праграма
рэгіянальнага семінара на англійскай мове
Праграма
рэгіянальнага семінара на рускай мове
Месца
правядзення: г. Масква, Смаленскі бул., 3/5, пабуд. 1,
канферэнц-зала (4 паверх, № 408).
Запрашаем усіх жадаючых да сумеснай працы на
семінары і просім пацвердзіць свой
удзел Румянцавай Юліі Уладзіміраўне па тэл. +7 (495) 669 24 00
(дадатк. 4698) або па электроннай пошце rumyanceva@eecommission.org у тэрмін да 10 лістапада 2016 года.
Кантактная
асоба: намеснік начальніка аддзела супрацоўніцтва пры
правядзенні ўзгодненай макраэканамічнай палітыкі Дэпартамента макраэканамічнай
палітыкі ЕЭК Плачында Ларыса Юр'еўна,
тэл. +7 (495) 669 24 00 (дадатк. 4655), электронная пошта:
plachinda@eecommission.org
Даведка
Міждзяржаўны
банк з'яўляецца міжнародным банкаўскім разліковым і крэдытным інстытутам са
100% удзелам дзяржаўных капіталаў краін-членаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.