У Нур-Султане ў вочным фармаце 10 чэрвеня адбылося пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі пад старшынствам Першага намесніка Старшыні Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі Арзыбека Кожашава, з удзелам членаў Савета ЕЭК і Старшыні Калегіі ЕЭК Міхаіла Мясніковіча.
Савет ЕЭК прыняў пакет часовых спецыяльных мер у сферы абарачэння лекавых сродкаў.
Савет ЕЭК зацвердзіў другі пратакол па ўнясенні змянення ў Пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах абарачэння медыцынскіх вырабаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Дакумент прадугледжвае магчымасць рэгістрацыі медыцынскіх вырабаў па нацыянальных правілах да 31 снежня 2022 года.
Савет ЕЭК унёс змяненні ў тэхрэгламент на нізкавольтавае абсталяванне.
Савет ЕЭК унёс змяненні ў Правілы вызначэння краіны паходжання асобных відаў тавараў для мэт дзяржзакупак і вызначыў умовы для новых таварных пазіцый дадатку № 1 да правіл
Дакументы, падпісаныя па выніках пасяджэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі
– Рашэнне «Аб унясенні змяненняў у тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы нізкавольтнага абсталявання» (ТР МС 004/2011)».
– Рашэнне «Аб унясенні змяненняў у тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў» (ТР МС 020/2011)».
– Пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах абарачэння медыцынскіх вырабаў (вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі) ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ад 23 снежня 2014 года.
– Рашэнне «Аб унясенні змяненняў у пералік тавараў, у дачыненні да якіх Рэспублікай Казахстан у адпаведнасці з абавязацельствамі, прынятымі ў якасці ўмовы далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі, прымяняюцца стаўкі ўвазных мытных пошлін, больш нізкія ў параўнанні са стаўкамі пошлін Адзінага мытнага тарыфу Еўразійскага эканамічнага саюза, і памераў такіх ставак пошлін у дачыненні да асобных відаў арэхаў і насення».
– Распараджэнне «Аб унясенні змяненняў у пункт 2.1.2 плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года».
– Рашэнне «Аб праекце рашэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета «Аб унясенні змяненняў у Рэгламент работы Еўразійскай эканамічнай камісіі».
– Рашэнне «Аб унясенні змянення ў Рашэнне Камісіі Мытнага саюза ад 27 лістапада 2009 г. № 130 «Аб адзіным мытна-тарыфным рэгуляванні Еўразійскага эканамічнага саюза» ў дачыненні да асобных відаў грамадзянскіх пасажырскіх самалётаў.
– Рашэнне «Аб часовых мерах па ўстанаўленні асаблівасцяў абарачэння лекавых сродкаў для медыцынскага прымянення».
– Рашэнне «Аб унясенні змяненняў у Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 12 лістапада 2014 г. № 99».
– Рашэнне «Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння прымянення сертыфіката аб паходжанні серыйнай прадукцыі».
– Рашэнне «Аб унясенні змяненняў у Правілы вызначэння краіны паходжання асобных відаў тавараў для мэт дзяржаўных (муніцыпальных) закупак».
– Рашэнне «Аб унясенні змяненняў у тэхнічных рэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы сельскагаспадарчых і лесагаспадарчых трактароў і прычэпаў да іх» (ТР МС 031/2012).