Навіны

09.07.2024

Зменены пералікі стандартаў да тэхрэгламенту Саюза «Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі»

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі ўнесла змяненні ў пералікі стандартаў да тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі» (ТР МС 009/2011).

  Пералікі стандартаў дапоўнены сям'ю міждзяржаўнымі стандартамі, тры стандарты заменены новымі версіямі ад 2023 года.

У мэтах адаптацыі да прымянення змяненняў, а таксама акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці, праектам прадугледжана, што стандарты, якія зноў уключаюцца ў пералік, будуць прымяняцца не раней, чым з 1 студзеня 2025 года.