Навіны

06.03.2023

Міхаіл Мясніковіч: «Адкрыты дыялог з прадпрымальнікамі і стварэнне камфортных умоў вядзення бізнесу ў ЕАЭС – наш прыярытэт»

Пра механізмы забеспячэння інтарэсаў Еўразійскага бізнесу і прыцягненне прадпрымальнікаў да распрацоўкі нарматыўнай базы Еўразійскага эканамічнага саюза распавёў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч на форуме «Пашырэнне гарызонту: стратэгія Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі ў новых умовах і роля бізнесу», які прайшоў 6 сакавіка на базе Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП).

Кіраўнік Калегіі ЕЭК назваў развіццё адкрытага дыялогу з бізнес-супольнасцю і стварэнне камфортных умоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці ў ЕАЭС адным з прыярытэтаў Еўразійскай эканамічнай камісіі. Ён нагадаў, што ў 2022 годзе Камісія правяла больш за 70 мерапрыемстваў, накіраваных на ўзмацненне ўзаемадзеяння з дзелавымі коламі, у тым ліку 19 выязных сустрэч. Непасрэдны ўдзел у іх арганізацыі прынялі саюзы наймальнікаў, якія прадстаўляюць інтарэсы нацыянальных бізнес-супольнасцяў, такія як РСПП, Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Беларусі, НПП РК «Атамекен», Кыргызскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Арменіі.

Як заявіў Міхаіл Мясніковіч, добра зарэкамендавала сябе практыка па ацэнцы інтэграцыйнага рэгулюючага ўздзеяння праектаў рашэнняў, якія прымаюцца ЕЭК, дзякуючы якой прадпрымальнікі прыцягваюцца да распрацоўкі гэтых дакументаў. «У 2022 годзе каля паловы з 861 прапановы бізнесу былі непасрэдна імплементаваны ў дакументы Калегіі ЕЭК, і Камісія мае намер пашыраць гэту працу», – адзначыў ён.

Па словах Міхаіла Мясніковіча, зладжаная праца ўрадаў краін ЕАЭС, бізнесу і Камісіі дае добрыя вынікі. «Па выніках складанага ва ўсіх адносінах 2022 года вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў ЕАЭС вырасла больш чым на 9%, прамысловая вытворчасць захавалася на ўзроўні 2021 года, інвестыцыі ў асноўны капітал павялічыліся на 5,3%, аб'ёмы будаўніцтва – на 5%», – адзначыў кіраўнік Калегіі ЕЭК.

Новыя амбіцыйныя задачы па паглыбленні інтэграцыі пастаўлены Старшынёй Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным у звароце з нагоды старшынства Расіі ў органах Саюза. У сувязі з гэтым Старшыня Калегіі ЕЭК запрасіў дзелавую супольнасць падключыцца да распачатай Камісіяй працы па выпрацоўцы прапаноў паглыблення еўразійскай інтэграцыі на сярэдне- і доўгатэрміновую перспектыву.

Асаблівую ўвагу Міхаіл Мясніковіч надаў актывізацыі сумеснай інвестыцыйнай дзейнасці і фарміраванню ўстойлівай тэхналагічнай незалежнасці ў ЕАЭС. «У мэтах комплекснага самадастатковага развіцця нашага Саюза лічым асабліва важным забяспечыць далейшую сінергію Камісіі, нацыянальных органаў улады і бізнесу па ключавых пытаннях еўразійскага парадку», – рэзюмаваў кіраўнік Калегіі ЕЭК.

У рамках мерапрыемства Прэзідэнт РСПП Аляксандр Шохін узнагародзіў Міхаіла Мясніковіча ганаровым знакам РСПП.

Даведка

Інтэграцыйны форум «Пашырэнне гарызонту: стратэгія Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі ў новых умовах і роля бізнесу» арганізаваны РСПП у рамках «Тыдняў расійскага бізнесу». Мерапрыемства праходзіць у змешаным фармаце пры ўдзеле кіраўніцтва вядучых расійскіх і еўразійскіх кампаній, бакоў Дзелавога савета ЕАЭС, органаў дзяржаўнай улады і экспертнай супольнасці.