Навіны

17.05.2023

Міхаіл Мясніковіч наведаў Баку з рабочым візітам

16-17 мая Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч наведаў Баку з рабочым візітам.

Міхаіл Мясніковіч прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця 16-ай Азербайджанскай Міжнароднай выставы «Сельская гаспадарка» Caspian Agro і 28-ай Азербайджанскай Міжнароднай выставы «Харчовая прамысловасць» InterFood Azerbaijan. Кіраўнік Калегіі ЕЭК агледзеў асноўныя выставачныя павільёны, дзе прадстаўлены больш за 450 кампаній з 31 краіны свету, у тым ліку з Беларусі, Казахстана і Расіі.

У рамках візіту ў Баку Міхаіл Мясніковіч быў прыняты прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі Ільхамам Аліевым. На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні пашырэння тавараабароту і магчымасцяў гандлю Азербайджана з дзяржавамі-членамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Старшыня Калегіі ЕЭК таксама абмяняўся меркаваннямі па актуальных пытаннях супрацоўніцтва з міністрам эканомікі Азербайджана Мікаілам Джабаравым, міністрам сельскай гаспадаркі Азербайджана Меджнунам Мамедавым, Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Расіі ў Азербайджане Міхаілам Бачарнікавым.

«Еўразійская інтэграцыя стварае трывалую аснову для ўстойлівага эканамічнага развіцця дзяржаў-членаў і служыць умацаванню ўзаемаразумення народаў», – адзначыў падчас візіту Старшыня Калегіі ЕЭК.