Навіны

07.11.2023

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў ЕАЭС знізілася на 0,3%

У студзені-верасні 2023 года вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў гаспадарках усіх катэгорый у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізілася на 0,3%. Рост назіраўся ў Арменіі, Расіі і Кыргызстане, зніжэнне — у Казахстане і Беларусі.

У дзяржавах ЕАЭС завяршаецца ўборка збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы). Па стане на 1 кастрычніка збор збожжа павялічыўся толькі ў Арменіі (на 21%), у той жа час у Беларусі збожжа сабрана на 16,6% менш, Кыргызстане — на 18,2%, Расіі – на 10%.

Пры гэтым павялічылася вытворчасць асноўных відаў прадукцыі жывёлагадоўлі: жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) – на 2,3%, малака – на 2,9%, яек – на 1,2%.

Больш падрабязная статыстычная інфармацыя прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі ў раздзеле «Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі»