Да 1 лютага 2024 года прадоўжана магчымасць вырабляць транспартныя сродкі на тэрыторыі ЕАЭС у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі ўрадаў краін Саюза.
Да 31 снежня 2023 года прадоўжана магчымасць вытворцам Рэспублікі Беларусь не абсталёўваць асобныя катэгорыі транспартных сродкаў электроннымі сістэмамі кантролю ўстойлівасці з далейшым афармленнем у дачыненні да такога транспарту тыпу ўхваленняў і рэалізоўваць такія транспартныя сродкі.
Да 1 студзеня 2024 года прадоўжаны тэрмін пераходу на выпуск трактароў 3-га экалагічнага класа.
Да 31 студзеня 2024 года прадоўжана магчымасць вытворцам дзяржаў ЕАЭС вырабляць трактары з паніжаным экалагічным класам (0, 1, 2).
Да 31 студзеня 2024 года прадоўжаны тэрмін дзеяння сертыфікатаў адпаведнасці ў дачыненні да трактароў з паніжаным экалагічным класам, А да 31 мая 2024 года падоўжана магчымасць выпуску ў абарачэнне і рэалізацыі такіх трактароў.