Навіны

14.02.2024

Краіны ЕАЭС правялі «зверку гадзіннікаў» напярэдадні Міністэрскай канферэнцыі СГА

Пад старшынствам міністра па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэя Сляпнёва адбылося IV пасяджэнне Рабочай групы па ўзаемадзеянні дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўразійскай эканамічнай камісіі па пытаннях Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА).

«Дзейнасць рабочай групы накіравана на тое, каб абмяркоўваць актуальныя тэмы і па магчымасці збліжаць пазіцыі. Зараз мы сабраліся напярэдадні XIII сесіі Канферэнцыі міністраў, якая адбудзецца ў канцы бягучага месяца ў Абу-Дабі, – адзначыў міністр. – Для нас важна менавіта цяпер, калі ўсімі членамі СГА вядуцца актыўныя дыскусіі па ўзгадненні выніковых рашэнняў і дэкларацыі, абмяняцца інфармацыяй аб ходзе шматбаковых перамоў і зверыць падыходы нашых дзяржаў да разгляду пытанняў парадку дня маючай адбыцца Міністэрскай канферэнцыі СГА. Асабліва тых пытанняў, якія непасрэдна звязаны з кампетэнцыяй ЕЭК і нашага Саюза».

 

Удзельнікі сустрэчы інфармавалі аб неабходнасці забеспячэння паўнавартаснага функцыянавання органа па вырашэнні спрэчак СГА і правядзення перамоў па пытанні рэфарміравання сістэмы вырашэння спрэчак СГА на аснове прынцыпаў адкрытасці, інклюзіўнасці і транспарэнтнасці.

Таксама бакі выказалі падтрымку намаганняў СГА ў галіне развіцця і рэалізацыі канцэпцыі «плаўнага» пераходу для краін, якія выключаюцца з катэгорыі найменш развітых на падставе рашэнняў Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. 

Агульная ўвага была акцэнтавана на значэнні абмеркавання пытанняў транзіту і ўліку інтарэсаў дзяржаў, якія не маюць выхаду да мора, у тым ліку падчас спецыяльных сесій па транзіце Камітэта СГА па спрашчэнні працэдур гандлю. Падкрэслена важнасць прадаўжэння дзеяння мараторыя на спагнанне мытных пошлін у дачыненні да электроннай перадачы даных да даты правядзення XIV Міністэрскай канферэнцыі СГА.

«Усе краіны выказалі падтрымку беларускаму перамоўнаму працэсу па далучэнні да Сусветнай гандлёвай арганізацы», – сказаў на заканчэнне Андрэй Сляпнёў.

Даведка

Рабочая група па ўзаемадзеянні дзяржаў - членаў ЕАЭС і Еўразійскай эканамічнай камісіі па пытаннях Сусветнай гандлёвай арганізацыі была створана ў 2021 годзе. У склад рабочай групы ўваходзяць прадстаўнікі кіраўніцтва дзяржаўных органаў, адказных за ўзаемадзеянне з СГА.