Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі зацвердзіла парадак увядзення ў дзеянне змяненняў, унесеных у тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза ў сферы бяспекі харчовай прадукцыі. Гэта тэхрэгламенты на харчовую прадукцыю, а таксама на асобныя яе віды: алейна-тлушчавую прадукцыю, малако і малочную прадукцыю, мяса і мясную прадукцыю, рыбу і рыбную прадукцыю, мяса птушкі і прадукцыю яго перапрацоўкі ў частцы ўстанаўлення максімальна дапушчальных узроўняў рэшткавай колькасці ў харчовай прадукцыі ветэрынарных лекавых сродкаў.
Калегіяй Камісіі вызначаны пераходны перыяд – 18 месяцаў ад даты ўступлення ў сілу (10 ліпеня 2024 года) змяненняў, прынятых Рашэннем Савета Камісіі ад 23 чэрвеня 2023 года № 70. На працягу гэтага перыяду дапускаюцца вытворчасць і выпуск у абарачэнне на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза харчовай прадукцыі ў адпаведнасці з абавязковымі патрабаваннямі, раней устаноўленымі адзначанымі тэхрэгламентамі. Пры гэтым абарачэнне такой прадукцыі на рынку Саюза дапускаецца на працягу тэрміну прыдатнасці, устаноўленага яе вытворцам.
Устанаўленне пераходнага перыяду будзе мець пазітыўны ўплыў на ўмовы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці. Забяспечваюцца дастатковыя тэрміны для паступовай падрыхтоўкі вытворцаў, упаўнаважаных вытворцамі асоб і прадаўцоў (пастаўшчыкоў) харчовай прадукцыі жывёльнага паходжання да захавання новых патрабаванняў да тавараў, унесеных у тэхрэгламенты ў сферы бяспекі харчовай прадукцыі, у частцы ўстанаўлення максімальна дапушчальных узроўняў рэшткавай колькасці ў ёй ветэрынарных лекавых сродкаў.