Навіны

29.08.2022

Апублікаваны змяненні ў адзіны пералік прадукцыі, якая падлягае абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці па адзінай форме

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі на падставе прапаноў дзяржаў-членаў актуалізаваў Адзіны пералік прадукцыі, якая падлягае абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці з выдачай сертыфікатаў адпаведнасці і дэкларацый аб адпаведнасці па адзінай форме (Рашэнне Камісіі Мытнага саюза ад 7 красавіка 2011 года № 620). Дакумент апублікаваны на прававым партале ЕАЭС.

Абнаўленні датычацца міждзяржаўных стандартаў і нацыянальных стандартаў у дачыненні да 24 пазіцый Адзінага пераліку: 23 стандарты заменены на стандарты ў новай рэдакцыі, а адзін стандарт выключаны ў сувязі з яго адменай.

«Змяненні неабходны для прымянення актуальных стандартаў пры афармленні на такую прадукцыю дэкларацый і сертыфікатаў адзінай формы, якія прызнаюцца ўсімі краінамі ЕАЭС, што забяспечвае свабоднае абарачэнне такой прадукцыі на рынку Саюза», – падкрэсліў міністр па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Віктар Назаранка.