Навіны

04.10.2023

У ЕАЭС плануюць фарміраваць статыстыку зялёнай эканомікі

Першы статыстычны зборнік па зялёнай эканоміцы ў Еўразійскім эканамічным саюзе могуць выпусціць у 2024 годзе. Магчымасці фарміравання і распаўсюджвання статыстыкі зялёнай эканомікі і іншыя пытанні развіцця еўразійскай інтэграцыі ў сферы статыстыкі абмеркавалі ўдзельнікі пасяджэння Кансультатыўнага камітэта па статыстыцы, якое прайшло 2 кастрычніка пад старшынствам міністра па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргея Глазьева.

 Удзельнікі пасяджэння зацвердзілі ўзгоднены з дзяржавамі план дзеянняў на 2024 год па рэалізацыі Праграмы развіцця інтэграцыі ў сферы статыстыкі Еўразійскага эканамічнага саюза на 2021-2025 гады, а таксама ўхвалілі праект Праграмы статыстычных работ ЕЭК, пералік і фарматы статыстычных паказчыкаў, якія прадстаўляюцца Камісіі ўпаўнаважанымі органамі краін Саюза.

 Акрамя таго, былі разгледжаны пытанні выбудоўвання сістэмы менеджменту якасці афіцыйнай статыстычнай інфармацыі ЕАЭС. Першую справаздачу па якасці плануецца падрыхтаваць за 2024 год.

Члены Кансультатыўнага камітэта ўхвалілі для далейшага разгляду Калегіяй ЕЭК актуалізаваную рэдакцыю Метадалогіі фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі ЕАЭС, якая дапоўнена новымі методыкамі фарміравання паказчыкаў «індэкс спажывецкіх цэн» і «індэкс тарыфаў на грузавыя перавозкі», а таксама актуалізаванай методыкай па фарміраванні паказчыка «ўзровень беспрацоўя». 

Таксама ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі вынікі супастаўлення «люстраных» даных статыстыкі ўзаемнага гандлю таварамі паміж дзяржавамі ЕАЭС за 2022 год і адзначылі пазітыўныя прыклады скарачэння «люстраных» разыходжанняў. Для ўніфікацыі «люстраных» супастаўленняў з улікам міжнароднай практыкі была ўхвалена Рэкамендацыя па правядзенні супастаўляльнага аналізу даных статыстыкі ўзаемнага гандлю дзяржаў ЕАЭС.

Чарговае пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па статыстыцы мяркуецца правесці ў красавіку 2024 года ў Маскве.