Навіны

25.05.2023 (Обновлено: 31.05.2023 10:52)

Пытанні развіцця турызму абмеркавалі ў рамках ЕЭФ-2023

У рамках II Еўразійскага эканамічнага форуму праведзена сесія па турызме «Адкрываем Еўразію».

Абмеркаваны ключавыя пытанні развіцця турызму, а таксама адбыўся абмен вопытам прадстаўнікоў дзелавых колаў на прадмет выпрацоўкі падыходаў да рэалізацыі задач, якія стаяць як перад еўразійскімі дзяржавамі, так і ў цэлым перад Еўразійскім эканамічным саюзам.

У сувязі з гэтым удзельнікі сесіі адзначылі важнасць рэалізацыі патэнцыялу Саюза для развіцця турызму ў краінах ЕАЭС.

«Турыстычная галіна адрозніваецца значным мультыплікатыўным эфектам, непасрэдна ўплывае на развіццё сумежных галін, стварае працоўныя месцы, пашырае перспектывы для малога і сярэдняга бізнесу», – адзначыў у сваім выступленні дырэктар Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі Ернар Бакенаў.

Сесія «Адкрываем Еўразію» стала пляцоўкай для абмеркавання пытанняў фарміравання еўразійскіх турыстычных маршрутаў, супастаўлення стандартаў якасці аказання турыстычных паслуг, распрацоўкі канцэпцыі развіцця, якія з'яўляюцца ключавымі мерапрыемствамі ў сферы турызму ў рамках Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года.