Навіны

15.01.2021

Намеснікам дырэктара Дэпартамента абароны ўнутранага рынку ЕЭК прызначана Дынара Тлегенава

Дынара Серыкаўна Тлегенава нарадзілася 28 сакавіка 1988 года ў Акмалінскай вобласці Рэспублікі Казахстан. У 2009 годзе скончыла Інстытут кіравання, атрымаўшы спецыяльнасць «Бакалаўр менеджменту».

У 2009 — 2010 гадах працавала на розных пасадах у Міністэрстве індустрыі і гандлю, а затым – у Міністэрстве эканамічнага развіцця і гандлю Рэспублікі Казахстан.

 З 2010 па 2019 гады прайшла шлях ад эксперта да кіраўніка Ўпраўлення па прымяненні ахоўных мер дэпартамента рэгулявання знешнегандлёвай дзейнасці Міністэрства нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Казахстан.

 У 2019 — 2020 гадах — кіраўнік Упраўлення ахоўных мер Дэпартамента знешнегандлёвай дзейнасці Міністэрства гандлю і інтэграцыі Рэспублікі Казахстан.

 11 студзеня 2021 года прызначана на пасаду намесніка дырэктара Дэпартамента абароны ўнутранага рынку Еўразійскай эканамічнай камісіі.