Навіны

26.05.2022

«Зялёныя» ініцыятывы ЕЭК абмеркавалі на форуме ў Маскве

Пра працу па фарміраванні ў Еўразійскім эканамічным саюзе адзінага рынку арганічнай прадукцыі распавёў дырэктар Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі Армен Аруцюнян у рамках XIII Міжнароднага форуму «Экалогія» ў Маскве.

Падчас выступлення на панэльнай дыскусіі «Інфраструктура рынку зялёнай прадукцыі і барацьба з грынуошынгам» ён, у прыватнасці, падкрэсліў: «Сумесна з прадстаўнікамі бізнесу і ўпаўнаважаных органаў краін Саюза падрыхтаваны праект Пагаднення аб абарачэнні арганічнай прадукцыі ў рамках Саюза. Дакумент накіраваны на забеспячэнне свабоднага абарачэння арганічнай прадукцыі, што будзе спрыяць развіццю ўзаемнага гандлю і кааперацыі вытворцаў такой прадукцыі ў рамках Саюза».

Дырэктар Дэпартамента ЕЭК таксама паведаміў, што ў ЕАЭС выпрацаваны рэкамендацыі па прымяненні агульных прынцыпаў і падыходаў да забеспячэння ўстойлівага развіцця аквакультуры і рыбалоўства ў дзяржавах-членах. Рэкамендацыі накіраваны на ўкараненне ў галіны інавацыйных і энергаэфектыўных тэхналогій з выкарыстаннем ESG-падыходаў, якія забяспечваюць зніжэнне шкоды навакольнаму асяроддзю, удасканаленне сістэм збору і выкарыстання адходаў рыбагаспадарчай дзейнасці, збалансаванае развіццё вытворчасці і рынкаў рыбнай прадукцыі, павышэнне якасці і пашырэнне асартыменту прадукцыі, выкарыстанне сусветнага вопыту і інш.

Армен Аруцюнян падкрэсліў важную ролю укаранення лічбавых тэхналогій у сельскай гаспадарцы, якія спрыяюць аптымізацыі выдаткаў, павелічэнню прадукцыйнасці, павышэнню магчымасцяў прагназавання і маніторынгу, эканоміі працазатрат.

Прадстаўнік Камісіі высока ацаніў актыўную ролю кіраўніцтва АНА «Расійская сістэма якасці» ў падрыхтоўцы праекта Пагаднення і асабіста Алены Саратцавай, намесніка кіраўніка гэтага Нацыянальнага інстытута, і ўручыў ёй Ганаровую грамату Еўразійскай эканамічнай камісіі.

«Расійская сістэма якасці выступіла ініцыятарам стварэння міждзяржаўнага тэхнічнага камітэта «Прадукцыя арганічнай вытворчасці», у склад якой увайшлі прадстаўнікі ўсіх дзяржаў ЕАЭС. Стварэнне гэтага камітэта – важны крок на шляху ўніфікацыі патрабаванняў да арганічнай вытворчасці ў нашым Саюзе», – адзначыў Армен Аруцюнян.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік міністра сельскай гаспадаркі Расіі Максім Увайдаў, першы намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па аграрна-харчовай палітыцы і прыродакарыстанні Сяргей Міцін, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі Мікалай Валуеў.

 Аддзел інфармацыйнага забеспячэння Дэпартамента пратакола і арганізацыйнага забеспячэння ЕЭК