Восьмае
пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па тэхнічным рэгуляванні, прымяненні
санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер (далей – Кансультатыўны камітэт), запланаванае на 26-27 лютага 2014 года, у
сувязі з правядзеннем пазачарговай Нарады кіраўнікоў нацыянальных органаў па
стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі дзяржаў-удзельніц СНД, пераносіцца на 27-28 лютага 2014 года.
У
рамках пасяджэння Кансультатыўнага камітэта 28 лютага 2014 г. запланавана разгледзець прынцыповыя пытанні па
неўрэгуляваных рознагалоссях па раздзелах VI і VII праекта Дамовы аб
Еўразійскім эканамічным саюзе (далей – праект Дамовы) з праектамі дадаткаў да
іх, дапрацаваных па выніках пасяджэння
падгрупы па тэхнічным рэгуляванні, санітарных, ветэрынарных і
фітасанітарных мерах Працоўнай групы па кадыфікацыі міжнародных дамоваў, якія
складаюць дамоўна-прававую базу Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы
17
лютага 2014 г. у г. Мінску і выніках
пасяджэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, якое адбылося 18-19
лютага 2014 г. у г. Мінску.