Дзяржавы-члены ажыццяўляюць гарманізацыю заканадаўства ў сферы акрэдытацыі пры дапамозе:
*прыняцця правілаў у галіне акрэдытацыі на падставе міжнародных стандартаў і іншых дакументаў, прынятых міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі па акрэдытацыі;
*прымянення міждзяржаўных стандартаў у галіне акрэдытацыі, распрацаваных на аснове міжнародных стандартаў;
*забеспячэння і арганізацыі правядзення міжлабараторных параўнальных выпрабаванняў (міжлабараторных параўнанняў):
*абмену інфармацыяй у галіне акрэдытацыі на аснове прынцыпаў адкрытасці інфармацыі, бязвыплатнасці і своечасовасці.Для недапушчэння канкурэнцыі органаў па акрэдытацыі дзяржаў-членаў Саюза
орган па ацэнцы адпаведнасці адной дзяржавы-члена звяртаецца ў мэтах
акрэдытацыі ў орган па акрэдытацыі той дзяржавы-члена, на тэрыторыі якой ён
зарэгістраваны ў якасці юрыдычнай асобы.
У рамках Саюза функцыянуе Адзіны рэестр органаў па сертыфікацыі і
выпрабавальных лабараторый (цэнтраў). Адзіны рэестр складаецца з нацыянальных
частак, фарміраванне і вядзенне якіх забяспечваюць упаўнаважаныя органы
дзяржаў-членаў Саюза.
Уключэнне органа па сертыфікацыі або лабараторыі ў Адзіны рэестр ажыццяўляецца ўпаўнаважаным органам дзяржавы-члена Саюза ў адпаведнасці з Парадкам, зацверджаным Рашэннем Камісіі мытнага саюза ад 18 чэрвеня2010 г. № 319.