Навіны

10.01.2023

ЕЭК распрацавала адзіныя падыходы да правядзення сацапытанняў для ацэнкі ўзроўню абароненасці спажыўцоў

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рэкамендацыю па правядзенні сацыялагічных даследаванняў у сферы абароны правоў спажыўцоў у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза.

Дзяржавам Саюза рэкамендавана ўлічваць Падыход да правядзення такіх даследаванняў для ацэнкі ўзроўню абароненасці пакупнікоў. У Падыходах, у прыватнасці, вызначаны мэты і задачы даследаванняў, якія рэалізуюцца ў ходзе сацапытанняў. Сярод задач – збор статыстычных даных аб узроўні абароненасці правоў спажыўцоў; аналіз дынамікі паказчыкаў задаволенасці насельніцтва узроўнем такой абароненасці; вывучэнне інфармаванасці людзей аб правах і магчымасцях абароны; падрыхтоўка прапаноў па ўдасканаленні інфармацыйна-асветніцкай працы сярод насельніцтва па пытаннях абароны спажывецкіх правоў на аснове выкарыстання найбольш эфектыўных каналаў інфармацыі і шэраг іншых.                                                 

Дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з Праграмай сумесных дзеянняў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы абароны правоў спажыўцоў і з'яўляецца першым этапам правядзення сумеснага сацыялагічнага даследавання, прысвечанага вывучэнню грамадскай думкі аб прававой абароненасці грамадзян саюзных краін у гэтай сферы. 

Вынікі даследавання будуць прымяняцца для распрацоўкі рашэнняў, накіраваных на ўзмацненне гарантый абароны правоў і інтарэсаў спажыўцоў у ЕАЭС.