Навіны

14.06.2022 (Обновлено: 28.06.2022 12:39)

ЕЭК выдала перасцярогу па выніках грамадскай прыёмнай

Еўразійская эканамічная камісія выдала перасцярогу аб недапушчальнасці здзяйснення дзеянняў, якія могуць прывесці да парушэння агульных правіл канкурэнцыі на трансгранічным рынку ЕАЭС.
 Падчас грамадскай прыёмнай, якая адбылася 9 чэрвеня ў Нур-Султане, прадстаўнік бізнесу ў сферы вытворчасці поліэтыленавых матэрыялаў Рэспублікі Казахстан паведаміў, што ў сродках масавай інфармацыі распаўсюджвалася заява аб хуткім павышэнні цэн на сыравіну для вытворчасці поліэтыленавай прадукцыі. тГэты факт быў аператыўна правераны Камісіяй, і пасля яго пацвярджэння было выдадзена адпаведная перасцярога.

 Такі фармат узаемадзеяння з бізнесам – грамадскія прыёмныя – дазваляе бізнесу непасрэдна праінфармаваць Камісію пра свае праблемы, а Камісіі, пасля арымання такога сігналу аператыўна адрэагаваць.

Пасяджэнні грамадскіх прыёмных праводзяцца блокам па канкурэнцыі ЕЭК на рэгулярнай аснове, куды запрашаюцца прадстаўнікі бізнесу краін Саюза для прамога дыялогу. «Па выніках пасяджэнняў мы акумулюем усе пытанні прадпрымальнікаў, размяшчаем адказы на іх на сайце Камісіі альбо накіроўваем іх адрасна. Пры неабходнасці праводзім індывідуальныя кансультацыі для канкрэтных гаспадарчых суб'ектаў», – растлумачыў міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Арман Шакаліеў.

 Акрамя таго, былі разгледжаны пытанні забеспячэння бесперашкоднага доступу пастаўшчыкам прамысловых тавараў да ўдзелу ў дзяржзакупках краін ЕАЭС

 Удзельнікі азнаёмлены з інфармацыйным рэсурсам камісіі – Еўразійскім рэестрам прамысловых тавараў дзяржаў ЕАЭС, парадкам яго фарміравання і алгарытмам уключэння ў яго прамысловай прадукцыі, якая вырабляецца ў ЕАЭС. Акрамя гэтага, удзельнікамі ўзнімаліся пытанні па рэгістрацыі лекавых прэпаратаў на тэрыторыях краін Саюза, пытанні тэхнічнага рэгулявання, пашырэння пераліку тавараў, па якіх прыняты ўмовы вытворчасці ў ЕАЭС, і іншае.

 На заканчэнне сустрэчы прадстаўнікі ЕЭК заклікалі прадпрымальнікаў больш актыўна ўключаць звесткі пра свае тавары ў еўразійскі рэестр, што дазволіць ім удзельнічаць у дзяржзакупках краін Саюза.