Навіны

27.05.2022 (Обновлено: 17.06.2022 10:25)

Вынікі пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 27 мая

Сёння пад старшынствам Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Садыра Жапарава адбылося пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў рэжыме відэаканферэнцыі з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза – Прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія Нікола Пашыняна, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарта Такаева, Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, Прэзідэнта Рэспублікі Куба Мігеля Дыяса-Канеля Бермудэса, Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Шаўката Мірзіёева, Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча.

Кіраўнікам дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза даложана аб ходзе выканання Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года па выніках 2021 годааб рэалізацыі Асноўных напрамкаў міжнароднай дзейнасці ЕАЭС на 2021 год.

Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет прыняў рашэнне пачаць перамовы з Рэспублікай Інданезія аб заключэнні пагаднення аб свабодным гандлі.

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС зацвердзілі асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў ЕАЭС на 2022-2023 гады.

Вышэйшы савет устанавіў Дзень Еўразійскага эканамічнага саюза 29 мая. Нагадаем, што ў гэты дзень у 2014 годзе быў падпісаны асноватворны дакумент аб стварэнні Саюза – Дагавор аб ЕАЭС. Як адзначана ў распараджэнні ВЕЭС, устанаўленне такога дня дапаможа ўмацаваць салідарнасць і паглыбіць супрацоўніцтва паміж саюзнымі дзяржавамі.

Вышэйшы савет ухваліў унясенне змяненняў у Палажэнне аб сімволіцы Еўразійскага эканамічнага саюза ад 2014 года. У прыватнасці, рэгламентаваны парадак выкарыстання сцягаў дзяржаў-назіральнікаў пры ЕАЭС, у тым ліку на пасяджэннях органаў Саюза ў фармаце відэаканферэнцыі.

У мэтах удасканалення працы Еўразійскай эканамічнай камісіі, павышэння празрыстасці правядзення яе пасяджэнняў Вышэйшы савет дапоўніў Рэгламент працы ЕЭК палажэннем, згодна з якім орган дзяржаўнай улады дзяржавы-члена, упаўнаважаны на ўзаемадзеянне з Камісіяй, мае права доступу да трансляцыі пасяджэнняў Калегіі ЕЭК. Не падлягае трансляцыі толькі частка пасяджэння, калі разглядаюцца пытанні, якія змяшчаюць інфармацыю абмежаванага распаўсюджвання. Парадак правядзення трансляцыі зацвярджаецца Старшынёй Калегіі Камісіі.

Вышэйшы савет прызначыў новага члена Калегіі ЕЭК ад Кыргызскай Рэспублікі – Арзыбека Аразбекавіча Кожашава на пасаду міністра па энергетыцы і інфраструктуры замест Тэмірбека Ішэнбаевіча Асанбекава.

Наступнае пасяджэнне Вышэйшага савета адбудзецца ў снежні 2022 года ў Бішкеку.


Дакументы, ухваленыя па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

– Рашэнне «Аб пачатку перамоў з Рэспублікай Інданезіяй аб заключэнні пагаднення аб свабодным гандлі»,

– Распараджэнне «Аб прадстаўленні інфармацыі ў адпаведнасці з падпунктам 5 пункта 20 Пратакола аб адзіных прынцыпах і правілах рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій (дадатак № 20 да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года)»,

– Рашэнне «Аб асноўных арыенцірах макраэканамічнай палітыкі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза на 2022-2023 гады»,

– Распараджэнне «Аб выніках працы па ліквідацыі перашкод на ўнутраным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза за 2021 год»,

– Рашэнне «Аб уступленні ў сілу Пратакола да Часовага пагаднення, якое вядзе да стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Ісламскай Рэспублікай Іран, з другога боку, ад 17 мая 2018 года, падпісанага 14 сакавіка 2022 г.»,

– Распараджэнне «Аб устанаўленні Дня Еўразійскага эканамічнага саюза»,

– Рашэнне «Аб унясенні змяненняў у Палажэнне аб сімволіцы Еўразійскага эканамічнага саюз»,

– Рашэнне «Аб унясенні змянення ў Рэгламент работы Еўразійскай эканамічнай камісіі»,

– Рашэнне «Аб выніках ажыццяўлення знешняга аўдыту (кантролю) у органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2021 годзе»,

– Рашэнне «Аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў члена Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі»,

– Рашэнне «Аб прызначэнні члена Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі»,

– Распараджэнне «Аб часе і месцы правядзення пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета».

 Аддзел інфармацыйнага забеспячэння Дэпартамента пратакола і арганізацыйнага забеспячэння ЕЭК