Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі аштрафавала кампанію з Беларусі і яе кіраўніка за нядобрасумленную канкурэнцыю на трансгранічным рынку паслуг кальянных устаноў. Агульная сума штрафаў склала каля 800 000 расійскіх рублёў.
Раней у Камісію звярнуліся дзве расійскія кампаніі – стваральнікі і арганізатары вядомай сеткі кальянных устаноў «HOOKAH PLACE» – з заявай на нядобрасумленныя дзеянні беларускай кампаніі. На іх думку, парушальнік уводзіў у зман спажыўцоў адносна сваёй датычнасці да вядомага расійскага брэнду.
Падчас разгляду справы выяўлена, што беларуская кампанія зарэгістравала на тэрыторыі Беларусі таварны знак, падобны на знак расійскіх кампаній, але з невялікім адрозненнем – «HOOKAHPLACE» (злучна). Пры гэтым высветлілася, што расійскія прадпрымальнікі зарэгістравалі свой таварны знак некалькімі гадамі раней.
Акрамя штрафаў, у адпаведнасці з Рашэннем Калегіі, беларуская кампанія павінна спыніць і не здзяйсняць у далейшым дзеянні, якія могуць уводзіць спажыўцоў у зман адносна вытворцы паслуг кальянных устаноў.