Навіны

21.11.2023

Зацверджана Праграма па распрацоўцы міждзяржаўных стандартаў да тэхрэгламенту ЕАЭС на рухомы састаў метрапалітэна

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі 21 лістапада зацвердзіла Праграму па распрацоўцы міждзяржаўных стандартаў да тэхрэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб бяспецы рухомага саставу метрапалітэна».

Праграма забяспечвае распрацоўку міждзяржаўных стандартаў, якія вызначаюць патрабаванні і метады кантролю ў дачыненні да дзвюх груп прадукцыі, на якую распаўсюджваюцца патрабаванні названага тэхрэгламенту – рухомы састаў метрапалітэна і яго складаныя часткі, і прадугледжвае распрацоўку 39 міждзяржаўных стандартаў.

Адказным распрацоўшчыкам стандартаў вызначана Расійская Федэрацыя.

Рашэнне ўступіць у сілу праз 30 каляндарных дзён ад даты яго афіцыйнага апублікавання.

Даведка

Тэхнічны рэгламент Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб бяспецы рухомага саставу метрапалітэна» (TP ЕАЭС 052/2021) зацверджаны Рашэннем Савета ЕЭК ад 2 снежня 2021 года № 137 і ўступіць у сілу з 2 студзеня 2025 года.