Цяпер пры правядзенні каранціннага фітасанітарнага кантролю дазволена выкарыстоўваць фітасанітарны сертыфікат і таварасуправаджальныя дакументы, аформленыя ў электронным выглядзе. У электронным выглядзе можна будзе афармляць і вынікі гэтага кантролю. Пры гэтым магчымасць выкарыстання дакументаў на папяровым носьбіце захоўваецца.
«Змяненні нарматыўных прававых актаў Саюза ў галіне каранціну раслін дазволяць усталяваць магчымасць выкарыстання дакументаў у электронным выглядзе, мінімізаваць абарот падробленых або несапраўдных фітасанітарных сертыфікатаў і тым самым павысіць эфектыўнасць каранціннага фітасанітарнага кантролю і стварыць спрыяльныя ўмовы для ўдзельнікаў рынку, – падкрэсліў міністр па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Віктар Назаранка. – Гэта рашэнне – вынік сістэмнай працы Камісіі і ўпаўнаважаных органаў па каранціне раслін краін ЕАЭС, якія нацэлены на паступовы пераход да выкарыстання дакументаў у электронным выглядзе».
Рашэнне Савета ЕЭК падрыхтавана ў адпаведнасці са змяненнямі ў Дагавор аб ЕАЭС, якія тычацца выкарыстання ўпаўнаважанымі органамі дзяржаў-членаў па каранціне раслін фітасанітарнага сертыфіката ў электронным выглядзе, якія былі падпісаны кіраўнікамі дзяржаў ЕАЭС 10 снежня 2021 года.