Навіны

25.06.2024

Унесены змяненні ў Адзіныя санітарныя патрабаванні

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі 25 чэрвеня ўнесла змяненні ў Адзіныя санітарныя патрабаванні, якія прадугледжваюць уключэнне максімальна дапушчальных узроўняў (МДУ) антыгельмінтных ветэрынарных лекавых сродкаў у харчовай прадукцыі жывёльнага паходжання.

Неабходнасць устанаўлення адзначаных МДУ абумоўлена тым, што яны дазволены да прымянення ў дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза і шырока выкарыстоўваюцца пры вырошчванні прадуктыўных жывёл. Пры гэтым у актах ЕАЭС адсутнічаюць дапушчальныя ўзроўні іх колькасці ў харчовай прадукцыі жывёльнага паходжання.

Рашэнне Калегіі ЕЭК дазволіць забяспечыць выпуск бяспечнай харчовай прадукцыі жывёльнага паходжання. Тым самым забяспечваецца належны ўзровень абароны жыцця і здароўя насельніцтва краін Саюза, у тым ліку ў рамках канцэпцыі «Адзінае здароўе» СААЗ, ФАО, ЮНЭП і СААЗЖ.

Рашэнне Калегіі ўступіць у сілу пасля ўключэння ўстаноўленых МДУ ў тэхнічны рэгламент Саюза «Аб бяспецы харчовай прадукцыі».

СААЗ – Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя, ФАО – Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя Аб'яднаных Нацый, ЮНЭП – Праграма Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па навакольным асяроддзі, СААЗ – Сусветная арганізацыя па ахове здароўя жывёл.