Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла змяненні ў Праграму па распрацоўцы міждзяржаўных стандартаў да тэхрэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы харчовай прадукцыі» (ТР МС 021/2011).
З Праграмы выключаны 42 пазіцыі, чатыры з якіх – у сувязі з іх неактуальнасцю, а па 38-мі бакі раней ужо распрацавалі адпаведныя міждзяржаўныя стандарты.
Перанесены тэрміны распрацоўкі 48 стандартаў, што выклікана актуалізацыяй нацыянальных планаў стандартызацыі Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі і неабходнасцю карэкціроўкі праектаў.
Акрамя таго, Праграма дапоўнена 17 пазіцыямі па распрацоўцы ДАСТ, у тым ліку на метады вызначэння рэшткавых колькасцяў ветэрынарных лекавых сродкаў (фармакалагічна актыўных рэчываў і іх метабалітаў) у харчовай прадукцыі жывёльнага паходжання.
Рашэнне аб прыняцці змяненняў у Праграму ўступіць у сілу праз 30 каляндарных дзён ад даты яго афіцыйнага апублікавання.