Навіны

20.09.2023

Уступаюць у сілу змяненні ў тэхрэгламент Саюза «Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі»

22 верасня 2023 года, па заканчэнні 360 дзён з дня афіцыйнага апублікавання, уступаюць у сілу змяненні ў тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі», прынятыя Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 23 верасня 2022 года № 143.

Змяненні падрыхтаваны з мэтай удакладнення паняційнага апарату тэхрэгламенту, а таксама фізіка-хімічных і мікрабіялагічных паказчыкаў, што дасць магчымасць удасканаліць працэдуру ідэнтыфікацыі асобных відаў малочнай прадукцыі як для вытворцаў такой прадукцыі, так і для спецыялістаў наглядных органаў і даследчых лабараторый, што будзе мець пазітыўны ўплыў на дзейнасць удзельнікаў рынку.

Рашэннем Калегіі Камісіі ад 14 сакавіка 2023 года № 34 вызначаны пераходны перыяд, які завяршаецца праз 180 каляндарных дзён ад даты ўступлення змяненняў у сілу.