Дэпартамент транспарту і інфраструктуры з'яўляецца структурным падраздзяленнем Еўразійскай эканамічнай камісіі, якое забяспечвае дзейнасць Камісіі ў сферы транспарту, інфраструктуры і натуральных манаполій Еўразійскага эканамічнага саюза.
У сваёй дзейнасці Дэпартамент кіруецца Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, іншымі міжнароднымі дамовамі, якiя складаюць права Саюза, рашэннямі і распараджэннямі Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, Еўразійскага Міжурадавага савета, Савета Камісіі і Калегіі Камісіі, а таксама Палажэннем аб Дэпартаменце.
Дэпартамент ажыццяўляе сваю дзейнасць самастойна і ва ўзаемадзеянні з іншымі структурнымі падраздзяленнямі Камісіі, а таксама ў межах сваёй кампетэнцыі са створанымі Камісіяй кансультатыўнымі органамі і працоўнымі групамi, органамі дзяржаўнай улады, органамі мясцовага самакіравання, іншымі органамі або арганізацыямі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, міжнароднымі арганізацыямі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі дзяржаў-членаў.