Сіманян Варос Аруцюнавіч

Сіманян Варос Аруцюнавіч
Біяграфія

Нарадзіўся 5 сакавіка 1981 года ў горадзе Ерэване, Рэспубліка Арменія.

Скончыў Дзяржаўны інжынерны ўніверсітэт Арменіі па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне» і Ўніверсітэт Брэдфарда (Вялікабрытанія).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1998 годзе ў камерцыйнай сферы, займаючы розныя пасады.

З 2002 года па 2008 год выкладаў у Дзяржаўным інжынерным універсітэце Арменіі.

З 2002 года па 2005 год – вядучы спецыяліст аддзела эканомікі выкарыстання прыродных рэсурсаў Упраўлення горназдабыўной прамысловасці Міністэрства гандлю і эканамічнага развіцця Рэспублікі Арменія.

З 2005 года па 2007 год – начальнік аддзела супрацоўніцтва з Еўрапейскім cаюзам Упраўлення супрацоўніцтва з Еўрапейскім cаюзам і Сусветнай гандлёвай арганізацыяй Міністэрства эканомікі Рэспублікі Арменія.

З 2007 года па 2008 год – начальнік Упраўлення супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам і Сусветнай гандлёвай арганізацыяй Міністэрства эканомікі Рэспублікі Арменія.

З 2008 года па 2011 год – начальнік Упраўлення супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам і міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва Міністэрства эканомікі Рэспублікі Арменія.

З 2011 года па 2015 год – гандлёвы прадстаўнік Рэспублікі Арменія ў Еўрапейскім cаюзе.

З 2015 года па 2019 год – гандлёвы аташэ Рэспублікі Арменія ў Еўрапейскім саюзе.

Са жніўня 2019 года па лістапад 2021 года займаў пасаду намесніка міністра эканомікі Рэспублікі Арменія, з'яўляўся сустаршынёй шэрагу міжурадавых камісій.

Рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з 23 лістапада 2021 года прызначаны міністрам па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з 1 лютага 2024 года зноў прызначаны міністрам па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях Еўразійскай эканамічнай камісіі.