Сляпнёў Андрэй Аляксандравіч

Сляпнёў Андрэй Аляксандравіч
Біяграфія

Нарадзіўся 13 верасня 1969 года ў горадзе Бор Ніжагародскай вобласці, Расійская Федэрацыя.

Андрэй Сляпнёў скончыў Ніжагародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Лабачэўскага па спецыяльнасці «Прыкладная матэматыка» і Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава па спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя».

Пачаў працоўную дзейнасць у сферы страхавання, дзе за некалькі гадоў прайшоў шлях ад кіраўніка праекта да генеральнага дырэктара Расійскага саюза аўтастрахоўшчыкаў.

З 2003 года па 2005 год – намеснік генеральнага дырэктара Саюза «Каардынацыйнага Савета аб'яднанняў працадаўцаў Расіі».

З 2005 года па 2007 год – начальнік Дэпартамента суправаджэння прыярытэтных нацыянальных праектаў Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

У 2007 годзе заняў пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі, у 2009 годзе – намесніка міністра эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі.

З лютага 2012 года па студзень 2016 года – міністр па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

З лютага 2016 года па красавік 2018 года займаў пасады памочніка Старшыні Ўрада Расійскай Федэрацыі, намесніка кіраўніка Апарата Ўрада Расійскай Федэрацыі – дырэктара Дэпартамента праектнай дзейнасці Ўрада Расійскай Федэрацыі.

З мая 2018 года па люты 2020 года – генеральны дырэктар АТ «Расійскі экспартны цэнтр».

Рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з 3 сакавіка 2020 года прызначаны міністрам па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з 1 лютага 2024 года зноў прызначаны міністрам па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі.