Навіны

28.12.2022

ЕЭК распрацоўвае канцэпцыю стварэння Еўразійскай сістэмы забеспячэння якасці прадукцыі

У адпаведнасці з планам рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года Еўразійская эканамічная камісія прыступіла да распрацоўкі праекта Канцэпцыі стварэння Еўразійскай сістэмы забеспячэння якасці прадукцыі. 

Для гэтага праведзены аналіз такіх сістэм, якія дзейнічаюць у дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза і трэціх краінах. На аснове аналітычных даных выпрацаваны рэкамендацыі, якія лягуць у аснову распрацоўкі праекта Еўразійскай канцэпцыі. Вынікі праведзенага аналізу былі прэзентаваны на пасяджэнні Калегіі ЕЭК. 

Забеспячэнне якасці прадукцыі, якая выпускаецца ў абарачэнне на тэрыторыі Саюза, з'яўляецца важнай умовай паспяховага развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, стварэння ўмоў для добрасумленнай канкурэнцыі на агульным рынку Саюза, гарантыяй забеспячэння і абароны правоў спажыўцоў, павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі краін ЕАЭС на знешніх рынках. 

Гэта праца накіравана на стварэнне ў Саюзе сістэмы, якая фарміруе для бізнесу спрыяльныя ўмовы па вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі, а для спажыўца – неабходныя ўмовы па абарачэнні на рынку якаснай прадукцыі. Камісія працягне працу па дапрацоўцы праекта Канцэпцыі для яе падпісання да канца 2023 года на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў Саюза.