Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС вызначылі правілы функцыянавання адзінага рынку па адчувальных відах прадукцыі. Распараджэннем ЕМУС замацавана вольнае абарачэнне такіх тавараў ва ўзаемным гандлі ў рамках зацверджаных індыкатыўных балансаў.
Члены Еўразійскага міжурадавага савета заслухалі даклад па пытаннях стварэння і развіцця транспартнай інфраструктуры ў краінах ЕАЭС і даручылі ўрадам дзяржаў Саюза сумесна з ЕЭК актывізаваць працу па развіцці транспартнай інфраструктуры еўразійскіх транспартных калідораў і маршрутаў, якія ўваходзяць у тым ліку ў міжнародныя транспартныя калідоры ў напрамках «Усход – Захад» і «Поўнач – Поўдзень».
Кіраўнікам урадаў краін ЕАЭС прадстаўлены маніторынг правядзення ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праектаў рашэнняў ЕЭК у 2021 годзе.
Еўразійскі міжурадавы савет прыняў Праграму сумесных дзеянняў дзяржаў ЕАЭС у сферы абароны правоў спажыўцоў.
Распараджэннем Еўразійскага міжурадавага савета 21 чэрвеня ўхвалена гадавая справаздача Еўразійскай эканамічнай камісіі аб стане канкурэнцыі на трансгранічных рынках за 2021 год.
Членам міжурадавага савета быў прадстаўлены даклад Старшыні Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіча аб рэалізацыі праектаў у рамках лічбавага парадку ЕАЭС.
Дзяржавы ЕАЭС пачнуць прымяняць сістэму ўліку тавараў. Адпаведнае распараджэнне прыняў Еўразійскі міжурадавы савет.
Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета адбудзецца 25-26 жніўня ў Чалпон-Аце (Кыргызская Рэспубліка).
У пасяджэнні прынялі ўдзел Старшыня ЕМУС, старшыня Кабінета міністраў – Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Акылбек Жапараў, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Арменія Нікол Пашынян, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Казахстан Аліхан Смаілаў, Старшыня Ўрада Расійскай Федэрацыі Міхаіл Мішусцін, Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч, а таксама Прэм'ер-міністр Рэспублікі Куба Марэра Крус, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Перэс Беніцес, намеснік Прэм'ер-міністра па фінансава-эканамічных пытаннях і скарачэнні беднасці – міністр эканамічнага развіцця і скарачэння беднасці Рэспублікі Узбекістан Джамшыд Кучкароў.
Таксама Старшыня Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч разам з кіраўнікамі дэлегацый прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянка да Манумента Перамогі ў Мінску.
Дакументы, падпісаныя па выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета
– Распараджэнне «Аб асноўных падыходах па рэалізацыі дзяржавамі-членамі Еўразійскага эканамічнага саюза мер рэгулявання экспарту асобных відаў тавараў».
– Рашэнне «Аб унясенні змянення ў пункт 2 рашэння Еўразійскага міжурадавага савета ад 10 красавіка 2020 г. № 2».
– Распараджэнне «Аб штогадовай справаздачы Еўразійскай эканамічнай камісіі аб маніторынгу правядзення ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праектаў рашэнняў Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2021 годзе».
– Распараджэнне «Аб камісіі па кааперацыі і імпартазамяшчэння ў прыярытэтных і высокатэхналагічных галінах прамысловасці ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза».
– Распараджэнне «Аб прымяненні сістэмы ўліку тавараў, прадугледжанай пунктам 10 артыкула 3 Пратакола аб некаторых пытання ўвозу і абарачэння тавараў на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза ад 16 кастрычніка 2015 года».
– Распараджэнне «Аб Праграме сумесных дзеянняў дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы абароны правоў спажыўцоў».
– Распараджэнне «Аб гадавой справаздачы Еўразійскай эканамічнай камісіі аб стане канкурэнцыі на трансгранічных рынках і мерах, якія прымаюцца па спыненні парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі на іх, за 2021 год».
– Распараджэнне «Аб прадстаўленні Вышэйшаму Еўразійскаму эканамічнаму Савету кандыдатуры члена Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі» (Сагінтаеў).
– Распараджэнне «Аб прадстаўленні Вышэйшаму Еўразійскаму эканамічнаму Савету кандыдатуры члена Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі» (Кожашаў).
– Распараджэнне «Аб прадстаўленні Вышэйшаму Еўразійскаму эканамічнаму Савету кандыдатуры члена Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі» (Касымаліеў).
– Распараджэнне «Аб часе і месцы правядзення пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета».