Віцэ-прэм'еры краін Еўразійскага эканамічнага саюза на пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі 23 - 24 лістапада ў Маскве разгледзелі 49 пытанняў.
Савет ЕЭК прадаставіў тарыфную льготу ў выглядзе вызвалення ад увазной мытнай пошліны ў дачыненні да асобных відаў мяса буйной рагатай жывёлы для прамысловай перапрацоўкі.
Да 2025 года прадоўжана тарыфная льгота на ўвоз у ЕАЭС электрамабіляў.
Віцэ-прэм'еры зацвердзілі новую рэдакцыю правілаў выдачы ліцэнзій і дазволаў на экспарт і імпарт у Саюз тавараў. Цяпер гэтыя дакументы можна будзе атрымаць у электронным выглядзе.
Савет ЕЭК прадоўжыў на год спрошчаную працэдуру пацвярджэння паходжання тавараў з краін, якія развіваюцца і найменш развітых краін.
Унесены змяненні ў рашэнні аб маркіроўцы ў ЕАЭС, якія дапамогуць забяспечыць свабоду перамяшчэння тавараў на ўнутраным рынку.
Магчымасць вытворчасці і выпуску ў абарачэнне на рынку ЕАЭС суднавага паліва з масавай доляй серы не больш за 1,5% прадоўжана на тры гады.
Савет ЕЭК прыняў шэраг рашэнняў па змяненні Правілаў вызначэння краіны паходжання тавараў для дзяржзакупак.
У Саюзе пашыраны магчымасці вытворцаў трактароў і самаходных машын па іх аснашчэнні рухавікамі, якія працуюць на газе.
Савет ЕЭК ухваліў Пагадненне аб адзінай сістэме мытнага транзіту Еўразійскага эканамічнага саюза і трэцяга боку (трэціх бакоў). Ствараецца адзіная сістэма мытнага транзіту ЕАЭС і трэціх краін.
Савет ЕЭК ухваліў рашэнне аб нарматыўных прававых актах краін ЕАЭС у сферы натуральных манаполій, якія падлягаюць збліжэнню.