Նորություններ

05.12.2012

Делегацыя ЕЭК прыняла ўдзел у сустрэчы з кіраўніцтвам Еўрастата

Дэлегацыя Еўразійскай эканамічнай камісіі на чале з дырэктарам Дэпартамента статыстыкі Юрыем Шакаманавым прыняла ўдзел у сустрэчы з кіраўніцтвам Статыстычнага ўпраўлення Еўрапейскага саюза (Еўрастат), якая адбылася 29 лістапада ў Люксембургу. З боку Еўрастата ў сустрэчы прынялі ўдзел намеснік Генеральнага дырэктара спадарыня Марыя Багата, дырэктар Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва спадар Петэр Эверайэрс. Дэлегацыя Еўразійскай эканамічнай камісіі на чале з дырэктарам Дэпартамента статыстыкі Юрыем Шакаманавым прыняла ўдзел у сустрэчы з кіраўніцтвам Статыстычнага ўпраўлення Еўрапейскага саюза (Еўрастат), якая адбылася 29 лістапада ў Люксембургу. З боку Еўрастата ў сустрэчы прынялі ўдзел намеснік Генеральнага дырэктара спадарыня Марыя Багата, дырэктар Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва спадар Петэр Эверайэрс.Падчас візіту была дасягнута дамоўленасць аб распрацоўцы Мемарандума аб супрацоўніцтве ў галіне статыстыкі паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Еўрастатам, вызначаны кірункі далейшага супрацоўніцтва. Перададзена запрашэнне для ўдзелу прадстаўніка Еўрастата ў адным з паседжанняў Кансультатыўнага камітэта па статыстыцы ў 2013 годзе.Удзельнікі сустрэчы былі азнаемленыя з юрыдычнымі аспектамі арганізацыі і практыкай функцыявання сістэмы еўрапейскай статыстыкі, асноўнымі кірункамі, прыярытэтамі і фарматамі ажыццяўлення міжнароднай дзейнасці Еўрастата. «Мы вельмі паважаем калег з Еўрастата. Гісторыя развіцця Статыстычнай службы Еўрапейскага саюза налічвае больш за паўстагоддзя. Вельмі істотна, што сення ў нас атрымалася знайсці кропкі ўзаемнага інтарэса, вызначыць кірункі далейшага супрацоўніцтва, – адзначыў Юры Шакаманаў, падводзячы вынікі сустрэчы. – Нашая прыярытэтная задача – забяспечанне адпаведнасці статыстычнай метадалогіі, якая выкарыстоўваецца ў нашых краінах, міжнародным і еўрапейскім стандартам. Гэта дазволіць нам размаўляць на адной мове, павысіць узровень даверу да вынікаў нашай дзейнасці».