13.12.2012
ЕЭК падпісала Мемарандум аб узаемаразуменні з Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі
13 снежня ў ЕЭК быў падпісаны Мемарандум аб
супрацоўніцтве паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Пастаянным Камітэтам
Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. 13 снежня ў ЕЭК быў
падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і
Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.
Ад імя Камісіі дакумент
падпісаў Старшыня Калегіі ЕЭК Віктар Хрысценка, ад Саюзнай дзяржавы – Дзяржаўны
сакратар Грыгорый Рапота.
«Мы падпісалі мемарандум
аб узаемадзеянні дзвюх структур, якія актыўна працуюць у межах інтэграцыйных
працэсаў, які, па сутнасці, сістэматызуе нашыя ўзаемадзеянні па ўсіх важнейшых
сферах кампетэнцыі, пачынаючы ад статыстыкі і да ўзаемнага ўдзелу ў падрыхтоўцы
і выпуску нарматыўных дакументаў», – паведаміў на брыфінгу для прадстаўнікоў
СМІ Віктар Хрысценка.
У межах Мемарандума плануецца ўсталяваць супрацоўніцтва ў
наступных сферах:
гандлёвая палітыка і спрашчэнне гандлёвых працэдур
тэхнічнае рэгуляванне, стандартызацыя і забеспячэнне
адзінства вымярэнняў
транспарт і перавозкі
энергетычнае супрацоўніцтва
міждзяржаўныя праграмы ў прамысловасці і аграпрамысловым
комплексе
міграцыйная палітыка
канкурэнтная палітыка і палітыка ў галіне цэнаўтварэння.
Старшыня Калегіі
адзначыў, што для ЕЭК надзвычай істотны той досвед, які назапашаны Саюзнай
дзяржавай у сектарах, дзе аб'яднанне Расіі і Беларусі прасунулася далей, чым
«тройка» краін МС. «У прыватнасці, гаворка ідзе пра пашпартна-візавае
супрацоўніцтва, а таксама сектары, звязаныя з міждзяржаўнымі праграмамі
падтрымкі інавацыйнага і індустрыяльнага развіцця», – сказаў Віктар Хрысценка.
Адказваючы на пытанне аб
выпрацоўцы агульных падыходаў да пытання пашпартна-візавай сферы на тэрыторыі
ЕЭК, Старшыня Калегіі сказаў, што «задача ў нас цяпер фармулюецца такім чынам –
да 1 студзеня 2015 года павінна ўступіць у моц дамова аб Еўразійскім
эканамічным саюзе. Адзін з істотных раздзелаў гэтай дамовы датычыцца
забеспячэння свабоды перасоўвання працоўнай сілы. А свабода перасоўвання
працоўнай сілы прадугледжвае зразумелую карціну, як будзе рэалізоўвацца
пашпартна-візавы рэжым».
Віктар Хрысценка
паведаміў, што на працягу наступнага года магчыма выпрацаваць прымальную для
Расіі, Беларусі і Казахстана дарожную карту для выхаду на лібералізацыю пашпартна-візавага
рэжыму, а таксама выпрацоўкі адзіных падыходаў да міграцыйнага кантролю на
вонкавым контуры МС.
Даведкавая інфармацыя:
Мемарандум падрыхтаваны
ў мэтах развіцця супрацоўніцтва паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і
Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы.
Рэспубліка Беларусь і
Расійская Федэрацыя з'яўляюцца актыўнымі членамі як Мытнага саюза і Адзінай
эканамічнай прасторы, так і Саюзнай дзяржавы. Гэта аб'ядноўвае зацікаўленасці
Камісіі і Пастаяннага камітэта і адкрывае магчымасці для каардынацыі падыходаў
па шэрагу кірункаў і абмену досведам і ведамі. Падпісанне Мемарандума таксама
акажа станоўчы ўплыў на далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў у межах
Мытнага Саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.